Мінск і Бангалор будуць пашыраць сувязі

15 июня 2018

Гэта паведаміла пасол Індыі ў Беларусі Сангита Бахадур.

Зараз гарады-пабрацімы найбольш актыўна ўзаемадзейнічаюць у навукова-тэхнічнай галіне. Самым перспектыўным напрамкам з'яўляецца сфера IT - паміж прадпрыемствамі двух гарадоў плануюць наладзіць сумесныя праекты і абмен прафесійным вопытам. Акрамя таго, студэнты з Мінска змогуць працягваць сваю адукацыю і ва ўсходняй краіне.

Сангіта Бахадур, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі: "Мы б хацелі ініцыяваць больш актыўную сумесную працу ў сферы навукі і IT. Шмат распрацовак, якія рэалізоўваюцца ў Мінску, маглі б паспяхова працаваць і ў Бангалоры. Мы збіраемся арганізаваць візіты спецыялістаў з Мінска для працы з індыйскімі калегамі".

Мінск і Бангалор ужо больш за 30 гадоў з'яўляюцца гарадамі-пабрацімамі.