Мінск рыхтуецца сустрэць свой 951-ы дзень нараджэння

7 сентября 2018

Маштабнае спартыўнае свята стане цэнтральнай, але далёка не адзінай падзеяй. Пачнуцца мерапрыемствыраніцай з ускладання кветак да абеліска "Мінск - горад-герой". Затым галоўная лакацыя перамесціцца да Палаца спорту, а Траецкае прадмесце стане месцам прыцягнення мастакоў, скульптараў, рамеснікаў. Там правядуць творчыя майстар-класы. Святочная афіша - у рэпартажы Аляксандры Кавеліч.

Алена Гурэцкая спрытна сплятае залацістыя стужкі ў мудрагелістыя ўзоры. Ужо больш як 20 гадоў майстар стварае арт-аб'екты з лазы. А спецыяльна да Дня горада разам з вучнямі рыхтуе новую святочную калекцыю.

Вялікая выстава пад адкрытым небам размесціцца ля Траецкага прадмесця. Творчая майстэрня заўтра стане адной з дзясяткаў святочных пляцовак. Урачыстыя мерапрыемствы пачнуцца раніцай з ускладання кветак да абеліска "Мінск - горад-герой".

У Верхнім горадзе закруціцца сямейнае свята - пройдуць конкурсы для дзяцей і бацькоў, а падчас моднага шоу пляцоўка ля ратушы ператворыцца ў подыум. Там жа апоўдні 9 маладых пар у святочнай абстаноўцы стануць сем'ямі.

Здзейсніць падарожжа ў часе і на свае вочы ўбачыць гісторыю Мінска можна будзе на гэтай пляцоўцы. У цэнтры горада ўжо з'явілася імправізаваная крэпасць. Заўтра за гэтымі сценамі сустрэнуцца героі розных эпох.

А пакуль удзельнікі тэатралізаванага шоу з дзясятка гарадоў рыхтуюць касцюмы і гістарычныя атрыбуты.

Святочная атмасфера натхніла і сталічных кандытараў. Віншаванні са смакам увасобілі ў арыгінальных шакаладных пачастунках - іх упрыгожылі арнаментам з малюнкам слуцкіх паясоў. Салодкая калекцыя радуе і цёплымі пажаданнямі. Асабліва самых маленькіх жыхароў сталіцы, якія, дарэчы, да свята горада таксама атрымалі падарункі. Новыя дзіцячыя сады. І сёння ў мікрараёне Лошыца адзін з іх адчыніў свае дзверы. Тут ёсць усё для развіцця малых: басейн, камп'ютарныя і музычныя класы.

Заўтра шматлікія з гэтых сем'яў стануць гасцямі вялікага гарадскога свята, яркім заканчэннем якога за гадзіну да паўночы стане музычна-піратэхнічнае шоу ля Палаца спорту.