Беларуская сталіца рыхтуецца адзначыць у гэтыя выхадныя Дзень горада. Спартыўныя турніры, выставы, канцэрты - па ўсім Мінску запланавана больш за 90 святочных мерапрыемстваў. Першыя пройдуць ужо сёння. Узнагароды ўручаць пераможцам конкурсу "Лепшы па прафесіі". Заўтра ж галоўнымі пляцоўкамі свята стануць Верхні горад і тэрыторыя ля Палаца спорту. Тут разгорнецца кірмаш беларускіх тавараў, пройдуць спартыўныя турніры і майстар-класы. А ў 10 вечара гледачы змогуць убачыць музычна-піратэхнічнае шоу і святочны салют.
Мінск рыхтуецца адзначыць Дзень горада
2 сентября 2016













