Мінск рыхтуецца да Дня горада

11 сентября 2013

У суботу ўсе госці і жыхары сталіцы знойдуць забавы на свой ??густ. Танцы розных эпох прапануе мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага. Там пройдуць майстар-класы па бальных танцах, рок-н-ролу, твісту і бугі-вугі.

Дзяцей і аматараў фларыстыкі запросіць Батанічны сад, дзе пройдзе выстава кветак. Канцэртную праграму ўпрыгожыць шоу мыльных бурбалак і катанне па алеях саду ў брычцы.


Вуліца Рэвалюцыйная стане месцам сустрэчы аматараў касетных магнітафонаў. Тут збяруцца фанаты старадаўніх магнітол з краін Еўрасаюза, Расіі і Катара.


Дзень горада абяцае быць не толькі насычаным на падзеі, але і бяспечным. 30 брыгад хуткай медыцынскай дапамогі 14 верасня забяспечаць захаванне здароўя жыхароў і гасцей сталіцы.


Асаблівая ўвага будзе нададзена асноўным святочным пляцоўкам. Тэрыторыя ўздоўж праспекта Пераможцаў, каля стэлы Мінск - горад-герой, бліз Нацыянальнага тэатра оперы і балета і Палаца спорту будзе знаходзіцца пад кантролем брыгад хуткай дапамогі і міліцыі.