Мінск рыхтуецца да святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці

30 июня 2016

Ваенны парад распачнецца ў дзесяць раніцы на перасячэнні праспектаў Машэрава і Пераможцаў. Затым святочныя гулянні пройдуць ва ўсіх раёнах сталіцы. У іншым раскладзе будзе працаваць і метрапалітэн. Інтэрвал руху цягнікоў па першай і другой лініях з 8 раніцы і да 13 гадзін складзе 3 хвіліны. З 13 да 19 – пяць хвілін. З 7 вечара і да апоўначы электрычкі будуць прыбываць кожныя 3 хвіліны. Пасля 00:00 чакаць цягнік трэба будзе ад 8 да 12 хвілін. Закрыюцца станцыі метро роўна ў гадзіну ночы. У панядзелак падземка распачне сваю працу як звычайна - а палове на шостую.