Мінск да 15 студзеня будзе ахоплены святочнымі гуляннямі

23 декабря 2018

У сталіцы запланаваны 142 розныя мерапрыемствы. Ужо заўтра ў сталіцы пройдзе традыцыйнае шэсце Дзядоў Марозаў. Маршрут новы - ад Плошчы Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы. Пачатак у 17 гадзін, а ўжо ў 19:30 казачныя персанажы дадуць старт прэм'еры мюзікла "Навагодняя планета цудаў". Таксама стала вядома, што святочныя мерапрыемствы каля галоўнай ёлкі краіны з 31 снежня па 1 студзеня будуць доўжыцца ўсю ноч.

Ганна Шыманская, начальнік аддзела ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама: "Навагоднія пляцоўкі каля Палаца спорту і на Кастрычніцкай плошчы будуць працаваць з 23 да 4 гадзін раніцы. Па тэматыцы яны будуць канцэптуальна адрознівацца. Калі на Кастрычніцкай плошчы нас чакаюць зоркі беларускай эстрады (Іна Афанасьева, Ядзвіга Паплаўская. Анатоль Ярмоленка, групы "Без білета", а таксама J:Морс), то каля Палаца спорту нас чакае моладзевая вечарынка з удзелам беларускіх дыджэяў і моладзевых танцавальных груп".

Святочны феерверк 1 студзеня пачнецца ў 1:30 і будзе доўжыцца 11 хвілін.