Мінск праз тыдзень заззяе святочнымі агнямі

7 декабря 2016
Навагодні настрой створыць ілюмінацыя ўздоўж вуліц і праспектаў, а таксама новыя 3D-элементы. Футбольны мяч і шайба з клюшкамі  будуць упрыгожваць праспект Пераможцаў. А на гарадскіх ёлках, якіх сёлета 24, агеньчыкі запаляцца 15 снежня і будуць ззяць да старога Новага года. А на Кастрычніцкай плошчы завяршаецца мантаж новых упрыгажэнняў – галоўную ёлку краіны акружаюць гірлянды са святлодынамічных ромбаў. Такая тэхналогія дазваляе ззяць і днём.