Мінск, Брэст і Гродна - лепшыя гарады для вядзення бізнесу ў Беларусі

20 февраля 2019

Такую ацэнку далі спецыялісты найбуйнейшага сэрвісу па кіраванні бізнесамі. Рэйтынг склалі на аснове 11 параметраў: колькасці прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу, рознічнага тавараабароту на душу насельніцтва, аб'ёму прамых замежных інвестыцый на 100 тысяч чалавек і долі кампаній з вэб-сайтамі. Мінск стаў лідарам па 9 параметрах з 11.