Мінадукацыі зацвердзіла пералік школьных іспытаў у новым навучальным годзе

22 июля 2019

Пастанова апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дзевяцікласнікі будуць здаваць беларускую і рускую мовы, а таксама матэматыку; 11-класнікі - матэматыку, беларускую або рускую мову (на выбар). Вусна - замежную мову і гісторыю Беларусі. Тыя ж, хто навучаўся на мовах нацыянальных меншасцяў (польскай або літоўскай), дадаткова будуць здаваць пісьмовыя экзамены па гэтай мове. Выпускнікі школ і гімназій са статусам каледжа мастацтваў пройдуць іспыт па адным з творчых прадметаў.