Мінадукацыі: набор у дзіцячыя сады абмежаваны ў сувязі з эпідсітуацыяй

3 июня 2020
Гэта  паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Святлана Уклейка.

Начальнік галоўнага ўпраўлення нагадала, што накіраванне ў дзіцячыя сады выдаецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі з улікам нормаў напаўняльнасці  груп і ў адпаведнасці са спісам дзяцей, якія маюць патрэбу ў атрыманні дашкольнай адукацыі.