Мінадукацыі Беларусі вызначыла выпускныя экзамены для школьнікаў у новым навучальным годзе

19 июля 2018

Пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Пасля 9 класа вучні здадуць беларускую, рускую мовы і матэматыку. 11-класнікаў чакае матэматыка, беларуская або руская мова на выбар - гэта пісьмова. Вусна замежная мова і гісторыя Беларусі. Тыя ж, хто навучаўся на мове нацыянальнай меншасці (польскай або літоўскай), дадаткова будуць здаваць пісьмовыя іспыты па гэтай мове. Выпускнікі школ і гімназій са статусам каледжа мастацтваў пройдуць экзамен па адным з творчых прадметаў.

Акрамя таго, працягваецца падача дакументаў у ВНУ на платнае навучанне. Яна завершыцца 6 жніўня. А на бюджэт у большасці ўніверсітэтаў прыём ужо закрыты. Ідуць унутраныя іспыты. Сёння сачыненне пішуць на журфаку Белдзяржуніверсітэта.