Пад Баранавічамі пацярпеў крушэнне ваенны самалёт Лідскай штурмавой авіябазы

19 мая 2021

Падрабязнасці аб крушэнні ваеннага самалёта ў Баранавічах. Праявіўшы мужнасць і гераізм, пілоты імкнуліся адвесці паветранае судна ад населенага пункта. Пераканаўшыся, што траекторыя падзення знаходзіцца па-за жылымі дамамі, лётчыкі катапультаваліся. На жаль, абодва загінулі. Месца, куды ўпаў самалёт, з вышыні выглядае як невялікая палянка. І палажыць борт у такі пятачок паміж дамамі, каб не было ахвяр сярод цывільнага насельніцтва, гэта сапраўдны прафесіяналізм і гераізм.

Пацярпеў крушэнне ваенны самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130

Сёння днём пад Баранавічамі пацярпеў крушэнне ваенны самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130. Пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту экіпаж выявіў тэхнічную няспраўнасць. Вядома, што палёт выконвалі камандзір звяна маёр Андрэй Нічыпорчык і лейтэнант Мікіта Куканенка. Міністэрства абароны смуткуе разам з роднымі і блізкімі лётчыкаў. Сем'ям загінуўшых будзе аказана дапамога.

12 студзеня 2021 года лейтэнант Мікіта Куканенка даў інтэрв'ю нашым калегам з ВаенТБ, дзе распавёў, чаму вырашыў стаць лётчыкам.

На месцы крушэння зараз працуе здымачная група АТН. Усе падрабязнасці ў наступных выпусках.