Мінлясгас апублікаваў на сваім сайце карту абмежаванняў

7 июня 2019

У сувязі са спякотай  у Беларусі дзейнічае забарона на наведванне лясоў.  Мінлясгас апублікаваў на сваім сайце карту абмежаванняў.  Зараз забарона дзейнічае ў 11  раёнах краіны.

У цэнтральным рэгіёне - гэта Дзяржынскі, Мінскі, Стаўбцоўскі і Бярэзінскі раёны.  У Гомельскай вобласці - Брагінскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Кармянскі, Лоеўскі і Чачэрскі раёны.  Паводле звестак сіноптыкаў,  гарачае надвор'е захаваецца як мінімум да канца тыдня.  Не выключана,   што геаграфію забарон пашыраць.

Парушэнне правіл на наведванне лясоў або патрабаванняў пажарнай бяспекі  пагражае штрафам да 600 рублёў. У выпадку знішчэння або пашкоджання лесу  парушальніку пагражае двайное  спагнанне.