Спрасціць парадак рэалізацыі насельніцтву драўніны і дроў прапаноўвае Мінлясгас. Ужо падрыхтаваны праект указа па карэкціроўцы дзеючых правіл. Прадугледжваецца скарачэнне тэрмінаў разгляду заявак ад фізасоб, устанаўліваецца дакладны пералік дакументаў. Што датычыцца абмежавання аб'ёмаў, зроблена гэта, каб задаволіць попыт. Змяненні закрануць і біржавы гандаль.
Вызначаны адміністрацыйныя працэдуры, будзе прапісана, куды звяртацца, якія дакументы падаваць і якое рашэнне можа прыняць дзяржорган. Дарэчы, зараз працягваюцца грамадскія абмеркаванні праекта ўказа. З дакументам можна азнаёміцца на нацыянальным прававым партале.













