Міністры і кіраўнікі дзяржорганаў правядуць выязныя прыёмы грамадзян

5 декабря 2017

У Беларусі працягваюцца выязныя прыёмы грамадзян. У гэтым месяцы іх правядуць міністры і кіраўнікі дзяржорганаў.

У пятніцу 8 снежня ў Хоцімскім райвыканкаме з грамадзянамі сустрэнецца міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч. 14 снежня выязны прыём - у Чэрвеньскім райвыканкаме правядзе міністр замежных спраў Уладзімір Макей. 20 снежня ў Барысаўскім райвыканкаме на пытанні адкажа міністр абароны Андрэй Раўкоў. А 22 снежня выязны прыём пройдзе ў міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэя Худыкі ў Баранавіцкім райвыканкаме.