Міністры і кіраўнікі дзяржорганаў працягваюць праводзіць выязныя прыёмы грамадзян

24 мая 2019

У Беларусі працягваюцца выязныя прыёмы грамадзян. Іх праводзяць міністры і кіраўнікі дзяржорганаў.

Міністр фінансаў Максім Ермаловіч сёння сустрэнецца з грамадзянамі ў Свіслацкім райвыканкаме. А ў Талачынскім  прыём правядзе ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў  Леанід Гуляка. 28 мая ў Касцюковіцкім райвыканкаме з грамадзянамі сустрэнецца міністр архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Мікулёнак. Таксама прыём пройдзе 30 мая.