Міністр аховы здароўя адказаў на пытанні моладзі

25 марта 2020
Пра медыцыну, здароўе і бяспеку, а таксама план працы навучальных устаноў і графік уступнай кампаніі. Усе гэтыя тэмы ўзнімаў міністр аховы здароўя Беларусі падчас стрыму для студэнтаў. Уладзімір Каранік адказаў на дзясятак пытанняў ад маладых людзей. Пры гэтым адзначана, што ўводзіць каранцін у ВНУ і каледжах пакуль немэтазгодна. Рашэнне аб пераносе цэнтралізаванага тэсціравання і прыёмнай кампаніі таксама не прымалася. 


Міністр аховы здароўя правёў стрым для студэнтаў

Разам з тым этапы падрыхтоўчага тэсціравання перанеслі на май. Што датычыцца дыягностыкі COVID-19, ужо 1 красавіка ў нашу краіну з Кітая даставяць экспрэс-тэсты на каронавірус.