Міністр унутраных спраў сустрэўся з прадстаўнікамі замежных грамадскіх арганізацый

3 марта 2015

Напярэдадні Дня міліцыі міністр унутраных спраў па традыцыі сустрэўся з прадстаўнікамі замежных грамадскіх арганізацый. Падчас дыялогу Ігар Шуневіч абмеркаваў шэраг пытанняў па ўзаемадзеянні паміж ведамствамі. Як паказвае практыка, вынікам такіх сустрэч становяцца канкрэтныя праекты, што рэалізуюцца як у Беларусі, так і за яе межамі.

Ігар Шуневіч, Міністр унутраных спраў Беларусі: "Было рэалізавана некалькі такіх праектаў. Гэта праект у сістэме ДВН па сухотах. Гэта праект з ЮНІСЕФ і МАМ па перасяленні ў нашу краіну двух сем'яў сірыйскіх бежанцаў з фінансавай падтрымкай міжнародных арганізацый і іншыя падрыхтоўчыя праекты з пункта погляду гарманізацыі нашага заканадаўства".

Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі, дзіцячы фонд ААН, Чырвоны Крыж - гэта толькі няпоўны спіс тых арганізацый, што ўдзельнічалі ў дыялогу.