Міністр спорту і турызму Беларусі адказаў на пытанні інтэрнэт-карыстальнікаў

24 мая 2016

Ствараць дадатковы псіхалагічны націск на спартсменаў медальнымі планамі не будуць. Пра гэта падчас анлайн-канферэнцыі ў сценах Белтэлерадыёкампаніі распавёў Міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко. Ужо ў пачатку жніўня ў Рыа-дэ-Жанэйра стартуюць Алімпійскія гульні. Для беларусаў, якія паднімуцца на п'едэстал, прадугледжаны прэміяльныя: 150 тысяч долараў за золата, 75 за серабро і 50 за бронзу.

Ці трапяць у заяўку беларускай зборнай на Алімпіяду спартыўныя турысты. Чаму і чэмпіянат свету па хакеі, што прайшоў у Расіі, для нашай каманды можна лічыць правальным, ці гатовая Беларусь да ўкаранення інстытута сцюардаў на футбольных стадыёнах. Відэаверсію анлайн-канферэнцыі з Аляксандрам Шамко глядзіце на нашым сайце tvr.by.