Міністр грамадскай бяспекі Кітая ўпершыню наведаў Беларусь

8 апреля 2017

У госці з візітам у адказ. Сёння міністр грамадскай бяспекі Кітая Го Шэнкунь упершыню наведаў нашу краіну і сустрэўся з міністрам унутраных спраў Беларусі Ігарам Шуневічам. Падчас перамоў стала вядома, што краіны рыхтуюць дамову аб міграцыі і рэадмісіі. Таксама ў рамках сустрэчы абмеркавалі і праект супрацоўніцтва ў сферы адукацыі. МУС заявіла, што гатова разгледзець магчымасць навучання кітайскіх спецыялістаў у Беларусі. Нагадаем, раней Ігар Шуневіч ужо быў з рабочым візітам у КНР, дзе краіны вызначылі асноўныя кірункі двухбаковага супрацоўніцтва. Падчас гутаркі міністры адзначылі, што праваахоўнікі Беларусі і Кітая ўжо ўзаемадзейнічаюць па розных кірунках, а таксама маюць намер і далей пашыраць спектр супрацоўніцтва.