Міністр адукацыі апынуўся ў карагодзе выхаванцаў дзіцячага гарадка Мінска

23 декабря 2013

Персанажы з казак у гэтыя пераднавагоднія дні як па чараўніцтве апынуліся ў дзіцячым гарадку Ленінскага раёна сталіцы. У незвычайнае падарожжа разам з выхаванцамі адправіліся і супрацоўнікі Мінадукацыі. У якасці падарункаў яны прывезлі цацкі, спартыўны інвентар і салодкія сувеніры. Але толькі іх уручэннем і віншаваннямі справа не абмежавалася - Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч апынуўся ў карагодзе.


Пасля свята спецыяльна для міністра адукацыі арганізавалі экскурсію па дзіцячым гарадку. Сёння тут выхоўваюцца амаль сто дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў. У гарадку хлопчыкі і дзяўчынкі жывуць па спецыяльнай, новай мадэлі жыццеўладкавання. Умовы максімальна набліжаныя да сямейных - кватэры, у якіх ёсць кухня, жылыя пакоі, гасцёўня. Абавязкі бацькоў выконваюць выхавальнікі.