Міністр абароны ўзнагародзіў лепшых салдат тэрміновай службы

18 ноября 2019

У Беларусі сёння пачынаецца адпраўка новага папаўнення ў войскі. Прадоўжыцца яна да 29 лістапада. А напярэдадні Мінабароны ўзнагародзіла лепшых салдат тэрміновай службы. 60 вайскоўцаў, якія паказалі высокі вынік падчас службы, атрымалі з рук кіраўніка ведамства Андрэя Раўкова гадзіннікі з гравіроўкай. Асаблівымі гасцямі мерапрыемства ў Цэнтральным доме афіцэраў сталі маці байцоў, што выхавалі сапраўдных патрыётаў, якія годна нясуць службу.