Міністр абароны Беларусі ўсклаў кветкі да брацкай магілы ў Астрашыцкім Гарадку

8 мая 2023

Даніна памяці, павагі і пашаны. Напярэдадні Дня Перамогі па ўсёй краіне праходзяць памятныя мерапрыемствы і акцыі. Гэта святы абавязак кожнага беларуса - памятаць сваіх герояў.

Сёння ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да брацкай магілы савецкіх воінаў у Астрашыцкім Гарадку прыняў міністр абароны. У гэтым месцы воіны 100-й і 161-й стралковых дывізій насмерць стаялі ў першыя дні вайны. Толькі тут пахавана больш за сотню байцоў дывізій генерала Русіянава. 27 чэрвеня 1941-га савецкія войскі перайшлі ў наступленне і адкінулі гітлераўцаў на 14 кіламетраў. За няпоўныя трое сутак знішчылі нямецкі 82-і пяхотны полк і звыш 100 танкаў праціўніка. Але сілы былі няроўныя. Вораг меў вялікую перавагу ў авіяцыі і танках. Гістарычны помнік воінскага пахавання быў усталяваны на скрыжаванні дарог Мінск - Вільнюс, Мінск - Лагойск у 1956 годзе.