Міністр абароны Беларусі асабіста сустрэўся з ветэранамі вайны

7 мая 2013

Іх ніхто не забудзе. Як не забудуць і той традыцыі, калі напярэдадні свята Вялікай Перамогі кожнаму з ветэранаў дораць самае галоўнае - увагу. Юрый Жадобін, Міністр абароны нашай краіны, памятаючы пра гэту запаведзь, асабіста сустрэўся з радавымі, афіцэрамі і генераламі -  ветэранамі вайны. Словы падзякі за гераічнасць, мужнасць і самаахвярнасць, праяўленыя на палях бітваў,  гучалі ў сценах Цэнтральнага дома афіцэраў не аднойчы. Такая перамога ёсць не ў кожнага народа.