Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў наведаў БДУ

16 мая 2016

Міністра замежных спраў Расіі сёння чакалі і ў аўдыторыі Белдзяржуніверсітэта. Будучым дыпламатам Сяргей Лаўроў прачытаў лекцыю пра гісторыю супрацоўніцтва дзвюх краін і будучыню сусветнай палітыкі. Асноўныя тэмы выступлення - Украіна, Сірыя і, вядома, барацьба з тэрарызмам. Каля сотні студэнтаў змаглі не толькі паслухаць уплывовага палітыка, але і задаць свае пытанні міністру. Сустрэча адбылася ў форме адкрытага дыялогу.