Віктар Каранкевіч: Гэты год можна па праве назваць знакавым у беларускай энергетыцы

26 декабря 2021

Для поўнага навагодняга настрою не хапае хіба што ёлачку запаліць. З электрычнасцю ўжо сапраўды праблем няма. Вось і міністр энергетыкі не дасць схлусіць. Беларуская АЭС забяспечыць. І міністр энергетыкі Віктар Міхайлавіч Каранкевіч. Чакаем ад вас каманды. 

Віктар Каранкевіч, міністр энергетыкі: "Добры вечар, Мінск. На сувязі Астравец. Насамрэч гэты год можна па праве назваць годам пачатку энергетычнай незалежнасці. Як раз днямі завезлі паліва для другога рэактара. Словам, зараз мы можам уключаць і ёлкі, і электрачайнікі, і электрапліты, і грылі. Сёння місія ў нас не менш важная. Так што, давайце ўсе разам: раз, два, тры, ёлачка, гары!"