Міністэрства юстыцыі падвяло вынікі прававога конкурсу

25 мая 2017

Міністэрства юстыцыі падвяло вынікі прававога конкурсу на прыз імя Уладзіміра Спасовіча, мэта якога - папулярызацыя прававых ведаў. Падчас мерапрыемства запаветныя статуэткі атрымалі лепшыя юрысты. Пераможцаў узнагароджвалі ў сямі намінацыях. У конкурсе таксама прымалі ўдзел прадстаўнікі СМІ. Усяго было пададзена каля 130-ці заявак. Згодна з умовамі першынства, матэрыялы павінны былі асвятляць найбольш актуальныя пытанні ў галіне права.