Міністэрства гандлю прыпыняе працу магазінаў з запазычанасцю перад пастаўшчыкамі

11 июля 2015

Так, самаму буйному неплацельшчыку трэба разлічыцца за два тыдні. Для сеткі магазінаў "Дабраном" гэта ўжо другое і гэтым разам апошняе папярэджанне. Кампанія завінавацілася пастаўшчыкам звыш 30 мільярдаў рублёў. Сярод своечасова неаплачаных тавараў мяса, хлеб і малако.

Пагасіць запазычанасць кампанія павінна да 21 ліпеня. У адваротным выпадку ўсе аб'екты гандлёвай сеткі будуць закрытыя на 90 дзён.