Міністэрства сувязі Беларусі выпусціла ў абарачэнне новы блок паштовых марак

24 февраля 2017

Падарунак да 100-годдзя беларускай міліцыі і экзэмпляр у калекцыю філатэліста. Міністэрства сувязі Беларусі выпусціла ў абарачэнне новы блок паштовых марак. Мастацкай асновай сталі выявы эмблемы і будынка галоўнага міліцэйскага ведамства. Праект прадстаўлены двума знакамі круглай і прамавугольнай формы. Урачыстае гашэнне маркі правялі сёння Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч і кіраўнік Мінсувязі Сяргей Папкоў. Тыраж дзяржзнака паштовай аплаты - 15 тысяч экзэмпляраў. Для вырабу было выкарыстана цісненне залатой фальгой і перфарацыя.

Сяргей Папкоў, Міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі: "Такі знакавы юбілей органаў унутраных спраў. Ён адзначаны блокам з дзвюх марак. Гэта эксклюзіўнае выданне. Выданне марак - гэта адзін з аспектаў папулярызацыі нашай дзяржавы ў свеце. Спадзяюся, што 15 тысяч экзэмпляраў, якія разыдуцца па ўсім свеце, яшчэ раз распавядуць аб нашай краіне".

У найбліжэйшы час святочныя маркі разляцяцца на паштовых адпраўленнях па ўсім свеце і трапяць у альбомы айчынных і замежных філатэлістаў.