Міністэрства спорту і турызму пракаменціравала сітуацыю з ануляцыяй пуцёвак кампаніі "Наталі Турс"

24 сентября 2018

За студзень-ліпень Беларусь зарабіла больш чым 126 мільёнаў долараў на экспарце турпаслуг. Міністэрства спорту і турызму падводзіць першыя вынікі года. Рост у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года - 17,5 %. Станоўчую ролю адыгрывае бязвіз. Нагадаем, 27 ліпеня яго падоўжылі да 30 сутак. Часцей за ўсё ім карыстаюцца грамадзяне Германіі, Польшчы, Вялікабрытаніі, ЗША і Італіі. Сёння ж ведамства пракаменціравала сітуацыю з ануляцыяй пуцёвак расійскай кампаніі "Наталі Турс". Каб у будучыні абараніць турыстаў, трэба ўдасканаліць закон "Аб турызме" і магчыма стварыць гарантыйны фонд.

Кліенты з нашай краіны з-за адмены пуцёвак страцілі 700 тысяч еўра. Банкруцтва беларускіх турагенцтваў, якія працавалі з "Наталі Турс", не чакаецца.