Міністэрства прыроды Беларусі сумесна з ААН прэзентавала ўнікальнае выданне

8 декабря 2013

Міністэрства прыроды Беларусі сумесна з ААН прэзентавала ўнікальнае выданне Рэдкія біятопы Беларусі. У гэтай кнізе не толькі апісаныя самыя прыгожыя і далёка не ўсім вядомыя мясціны, азёры, лясы і нават беларуская тундра, але і ўсе яны паказаныя. Акрамя таго, на прэзентацыі быў дадзены старт найноўшай анлайн-базе біяразнастайнасці краіны.