Міністэрства адукацыі зацвердзіла графік правядзення ЦТ. Першае - 11 чэрвеня

18 марта 2019

Першае ЦТ абітурыенты здадуць 11 чэрвеня па беларускай мове. Графік правядзення іспытаў сёння зацвердзіла Міністэрства адукацыі. Апошняе тэсціраванне будзе па сусветнай гісторыі (найноўшы час). Адбудзецца яно 1 ліпеня. Рэзервовыя дні 6, 8 і 10 ліпеня.