Больш за 150 адукацыйных турыстычных маршрутаў па ўсёй Беларусі - да восеньскіх канікулаў. Увесь тыдзень, пачынаючы з сённяшняга дня, школьнікі змогуць падарожнічаць па месцах, пра якія ім раказвалі на ўроках гісторыі. На выбар - дзясяткі кірункаў - ад старажытнага Полацка да Мірскага і Нясвіжскага замкаў. Гэта - пілотны праект Міністэрства адукацыі. На канікулы таксама запланаваны фіналы спартакіяд, адкрыюцца амаль дзве сотні экспазіцый у музеях краіны.
На канікулах дзеці змогуць знайсці сабе і новыя захапленні. Шматлікія цэнтры творчасці правядуць дні адкрытых дзвярэй. Школьнікі змогуць паспрабаваць сябе ў якасці інжынераў, архітэктараў і нават сабраць свайго ўласнага робата.













