Міністэрства адукацыі адкрывае гарачую лінію

1 июня 2017

Яна пачне працу сёння і будзе дзейнічаць па 18 жніўня з 9 раніцы да 6 вечара. На ўсе пытанні выпускнікоў і бацькоў аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановы адукацыі адкажуць спецыялісты. Для ахвотнікаў стаць студэнтамі сёння апошні дзень рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне. Паспець падаць дакументы трэба да 7 вечара. Першае ЦТ - па беларускай мове - 12 чэрвеня. Для тых, хто не паспеў зарэгістравацца на асноўны этап, можна запісацца на тэсціраванне ў рэзервовыя дні - з 30 чэрвеня па 3 ліпеня.