Міністэрствы юстыцыі Беларусі і Бразіліі падпісалі адразу некалькі дамоў аб супрацоўніцтве

18 июня 2018

Подпісы пад дакументамі паставілі кіраўнікі ведамстваў Алег Сліжэўскі і Тарквата Жардын. У прыватнасці, дамова аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах дазволіць прымаць меры па вядзенні спраў, устаноўцы і выемцы даходаў ад злачынстваў, атрыманні паказанняў сведак, правядзенні экспертыз і аглядаў месца злачынства, а таксама аказанне прававой дапамогі на тэрыторыі дзвюх краін. Паводле слоў спецыялістаў, значнасць такой дамовы і ў стварэнні міжнароднай прававой базы.

Алег Сліжэўскі, Міністр юстыцыі Беларусі: "Гэта сур'ёзны крок на шляху абароны і забеспячэння правоў і законных інтарэсаў грамадзян і суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін. Дамова стварае прававую аснову для абмену інфармацыяй у крымінальна-прававой сферы паміж праваахоўнымі органамі. Дазваляе максімальна ў кароткія тэрміны атрымліваць неабходную інфармацыю і матэрыялы па крымінальных справах".

Тарквата Жардын, Міністр юстыцыі Бразіліі: "Паколькі свет становіцца меншым, нацыянальная злачыннасць становіцца транснацыянальнай, мы павінны працаваць разам, паколькі праблемы становяцца глабальнымі. Таму супрацоўніцтва павінна весціся агульнымі экспертамі. Мы павінны гарманізаваць нашы прававыя сістэмы".

Міністры падпісалі і мемарандум аб узаемаразуменні. Адзначаецца, што гэты год стаў плённым для нашага ведамства ў міжнародным супрацоўніцтве. За 6 месяцаў Мінюст склаў такія дамовы з Іспаніяй, Польшчай і Манголіяй.