Міністэрствы абароны СНД будуць развіваць аб'яднаную сістэму СПА

23 декабря 2015

Сёння ў Маскве прайшоў Савет міністраў абароны Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

За круглым сталом сабраліся кіраўнікі ваенных ведамстваў 8 краін. Прадстаўнікі Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана разгледзелі больш за 20 пытанняў па розных кірунках ваеннага супрацоўніцтва. Па выніках пасяджэння вырашана развіваць аб'яднаную сістэму супрацьпаветранай абароны, сістэмы сувязі, а таксама праводзіць сумесныя мерапрыемствы па навучанні ваенных кадраў.

Удзельнікі пасяджэння ўзгаднілі таксама план працы Савета міністраў абароны на будучы год і зацвердзілі план чэмпіянатаў, якія пройдуць у рамках XII Спартакіяды дружалюбных армій, прысвечанай 25-годдзю СНД.