Мінінфарм Беларусі заблакіраваў 22 сайты з рэкламай наркотыкаў

17 мая 2018

Усе гэтыя рэсурсы размяшчалі інфармацыю аб продажы забароненых рэчываў, а адзін нават прапагандаваў спажыванне наркотыкаў. Падставай для абмежавання доступу да сайтаў стала пісьмовае паведамленне Міністэрства ўнутраных спраў. Якія канкрэтна сайты былі заблакіраваныя Мінінфармам, пакуль не паведамляецца. Нагадаем, гэтай вясной ведамства ўжо блакіравала шэраг сайтаў з рэкламай наркотыкаў. Аднак уладальнікі такіх рэсурсаў часта ствараюць новыя сайты і іх так званыя люстэркі. Зрэшты, новыя інтэрнэт-парталы таксама хутка блакіруюцца.