Мінімальны бал па ЦТ плануюць павысіць на 5 пунктаў

26 ноября 2014

Плюс да мінімуму - яшчэ 5 балаў. Так званае парогавае значэнне, г.з. мінімальны бал па цэнтралізаваным тэсціраванні плануюць павысіць на 5 пунктаў.


Размова ідзе толькі пра тэсты па профільным прадмеце той або іншай спецыяльнасці. Пра гэта ў інтэрв'ю нашаму тэлеканалу паведаміў першы намеснік Міністра адукацыі Беларусі Вадзім Богуш на выніковай калегіі ведамства. Плануюць даць абітурыентам і больш часу на роздум падчас падачы дакументаў.


Спецыялісты міністэрства таксама разглядаюць магчымасць скарачэння ў будучым годзе плана прыёму на завочнае навучанне ў прыватных ВНУ. Пры гэтым план прыёму на дзённае аддзяленне ў ВНУ, а таксама ў тэхнікумы, вучылішчы, каледжы і ліцэі ў параўнанні з годам бягучым практычна не зменіцца.