Мінімальныя спажывецкія бюджэты ў Беларусі вырастуць 1 лістапада на 4%.

29 октября 2013
Так, мінімальная сума расходаў на набыццё асноўнага набору тавараў і паслуг на кожнага ў сям'і з чатырох чалавек складзе 1 мільён 660 тысяч рублёў. У маладой сям'і з трох чалавек - 1 мільён 760 тысяч. Крыху менш для пенсіянераў і студэнтаў. МСБ на дзяцей залежаць ад узросту. Нагадаем, мінімальны спажывецкі бюджэт бяруць за аснову для вызначэння мінімальных памераў зарплаты і сацыяльных выплат.