Адпаведны закон Прэзідэнта адмяніў мінімальны спажывецкі бюджэт. Закон уступіць у сілу з сярэдзіны лістапада. Паводле яго, пры ажыццяўленні ўсіх мер сацабароны будуць прымяняць толькі адзін нарматыў - бюджэт пражытачнага мінімуму. Гэта забяспечыць аднастайнасць у прадастаўленні розных відаў дзярждапамогі, растлумачылі ў Мінпрацы. Таксама скарочаны тэрміны перагляду складу і структуры бюджэту пражытачнага мінімуму. Гэта дазволіць своечасова яго актуалізаваць з аглядкай на змены выдаткаў малазабяспечаных грамадзян.
Закон удасканальвае парадак усталявання памеру мінімалкі. Зараз пры вызначэнні яе велічыні прыслухаюцца да рэспубліканскіх аб'яднанняў наймальнікаў і прафсаюзаў. І яшчэ адна важная навіна! Прадугледжаны гарантаваны ўзровень мінімальнай зарплаты. З 1 студзеня яна не можа апусціцца ніжэй за 30 % прагнозу намінальнай налічанай сярэднемесячнай зарплаты па краіне.













