Міні-кірмаш вакансій для студэнтаў БДЭУ

27 октября 2020

25 арганізацый Мінска прапанавалі працоўныя месцы студэнтам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Там прайшоў міні-кірмаш вакансій. Будучыя эканамісты атрымалі кансультацыі спецыялістаў службы занятасці і прадстаўнікоў кадравых службаў прадпрыемстваў і ўстаноў. Тэма працаўладкавання актуальная для многіх студэнтаў, асабліва для выпускнікоў. Хутка атрыманыя веды яны будуць прымяняць на практыцы.

Увогуле арганізацыі Мінска прапанавалі студэнтам больш за 350 вакансій. Сярод самых запатрабаваных - работнікі банкаўскай, гандлёвай і ІТ-сферы.

Такія міні-кірмашы вакансій у гэтым месяцы дапамаглі ўжо знайсці працу студэнтам шасці сталічных ВНУ. Больш за паўтысячы прайшлі папярэднія кансультацыі па працаўладкаванні.