У праект уключаны больш за 500 турыстычных аб'ектаў па ўсёй краіне.
Распрацавана некалькі відаў і фарматаў карт, у тым ліку для гасцей ІІ Еўрапейскіх гульняў. Мінск павінен быць цалкам гатовы да мультыспартыўнага форуму: гэта датычыцца і інфраструктуры, і ўсіх відаў турызму - пра гэта гаварылі на выязным пасяджэнні міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце Міністраў.
ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць з 21 па 30 чэрвеня. На форуме выступяць 4 000 спартсменаў з паўсотні краін. Атлеты разыграюць каля 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў 8 відах стануць кваліфікацыйнымі да летняй Алімпіяды ў Токіа.
Мінгардаведка плануе адкрыць прадстаўніцтвы ў рэгіёнах Беларусі па продажы карты госця
17 апреля 2019