Мінфін: З пачатку года Беларусь пагасіла больш як $ 800 млн знешніх даўгоў

13 апреля 2021
Пра стан фінансавых спраў у рэспубліканскім бюджэце распавёў сёння профільны міністр. Адбіваюцца наступствы пандэміі, закрытых меж і павольнае аднаўленне эканомік краін-партнёраў. Плюс пазыковыя абавязацельствы перад пазычальнікамі. Да такой сітуацыі і да такіх лічбаў ведамства было гатова - бюджэт быў звярстаны з улікам сітуацыі звонку. 

Асноўныя лічбы, агучаныя ў Мінфіне, сабрала Вераніка Бута.

Зараз асабліва лічбы. Вынікі першага квартала паказваюць дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту. Да балансу не хапае 1 млрд 700 млн рублёў. Зарабілі 5,6 млрд, выдаткавалі 7,4. Для Мінфіна гэта не навіна. Паводле слоў Юрыя Селіверстава, усё ў планавых параметрах - бюджэт быў першапачаткова сфарміраваны з дэфіцытам. Прыбыткі, дарэчы, крыху аптымізму ўсялілі. 

Сацыяльныя абавязацельствы ў прыярытэце


Для фінансавання дэфіцыту бюджэту залучаюцца нашы астаткі, адзначыў міністр. У прыярытэце - сацыяльныя абавязацельствы, у тым ліку лячэнне ад COVID. 

Больш як  $ 800 млн знешніх даўгоў Беларусь пагасіла 


Не меней важна і выкананне пазыковых абавязацельстваў. Неабходна трымаць марку надзейнага і выканаўчага атрымальніка пазык. Крэдытная гісторыя ў Беларусі па-ранейшаму добрая, выплаты згодна з графікамі, адзначае міністр. Больш  чым $ 800 млн з пачатку года мы ўжо пагасілі. 

Паводле слоў міністра, зараз яго ведамства працягвае працаваць над тым, каб вярнуцца на рынак запазычанняў. У першую чаргу нацэленыя на расійскіх партнёраў - гэта вытлумачальна. 

Значная частка нашых абавязацельстваў - у расійскіх рублях, а таму нам цікавы менавіта гэты рынак. Працуюць і па азіяцкім рэгіёне. Вызначаныя праблемы дыктуе, безумоўна, сітуацыя звонку.

50 млн рублёў на вакцынацыю


Пытанням барацьбы з COVID  нададзена асаблівая ўвага. Толькі на вакцынацыю ў бюджэце зарэзервавана 50 млн рублёў. Створаны і неабходны запас медыкаментаў і сродкаў індывідуальнай засцярогі.