Увядзенне падатку на першую кватэру дазволіць прыцягнуць сёлета ў казну краіны каля 20 мільёнаў рублёў. Аб гэтым заявілі ў Мінфіне. Плацельшчыкі гэтага падатку - усе, у каго ва ўласнасці ёсць нерухомасць. Нават адна кватэра, дача або пакой. Льгота захоўваецца для пенсіянераў, інвалідаў, непаўналетніх і шматдзетных. Першы авансавы плацёж, а гэта 50 %, неабходна зрабіць не пазней за 15 лістапада.
Ніякіх дадатковых дзеянняў з боку грамадзян не спатрэбіцца. Усё падатковае адміністраванне будуць ажыццяўляць падатковыя органы. І да 1 верасня ўсе паведамленні будуць ужо на руках.













