Мінчанін тры месяцы жыве без гарачай вады

10 марта 2015

У снежні мінулага года Юрый Еўдакімовіч заехаў ва ўласную кватэру і вечарам заўважыў, што ў кватэры поўнасцю адсутнічае гарачая вада. Амаль дзесяць заявак, лісты ў ЖЭС, ЖРЭА і раённую адміністрацыю за тры месяцы не прынеслі ніякіх вынікаў. Юрый і цяпер кожны вечар вымушаны прызвычайвацца да жыцця без гарачай вады. Падрабязнасці ў сюжэце Наталлі Кезік.

І пацяплее вада ў кране толькі, калі спускаць яе хвілін 20. Такога сюрпрызу пры куплі кватэры ў сталіцы Юрый Еўдакімовіч не чакаў. Тут з самага засялення няма гарачай вады.

Апошні раз гарачая вада ў кране з’явілася ў канцы лютага, але ўсяго на два дні. Юрый зноў пакінуў, паводле яго падлікаў, са снежня дзясятую заяўку ў ЖЭСе. Але безвынікова. Гаспадар пісаў афіцыйныя лісты не толькі ў ЖЭС, але ў ЖРЭА і адміністрацыю раёна. Але ўсяго толькі назбіраў стос папер - цяплейшай вада ў кране не стала.

Але замяняць трубы ніхто не ўзяўся. Работнікі ЖЭСа за тры месяцы ўжо сем разоў прыходзілі ў кватэру, але пакуль нават не знайшлі прычыну адсутнасці вады. За гэты час усё інжынернае абсталяванне ў падвале праверылі – яно аказалася спраўным. Замерылі і тэмпературу вады на дзявятым паверсе – плюс 50. Магчымая прычына – жыльцы паверхам вышэй праклалі цёплыя падлогі. Але дзверы суседзі не адчыняюць, тэлефон таксама маўчыць кожны вечар.

Сёння ж пасля выхаду сюжэта ў дзённым эфіры сантэхнікі наведаліся да Юрыя, каб правесці абследаванне. Высветлілі: незаконных перапланіровак у гэтай кватэры няма.

Цяпер такое ж абследаванне неабходна зрабіць на ўсіх паверхах.

За апошнія тры месяцы гаспадару, на жаль, прыйшлося прызвычаіцца да жыцця без гарачай вады. Кожны дзень ён награвае каструлю з вадой альбо загартоўваецца.

Цікава, што ўвесь гэты час Юрый Еўдакімовіч спраўна аплачвае па квітанцыі падаграванне вады ў сваёй кватэры. Але ў ЖЭСе паабяцалі, што зробяць пераразлік плацяжоў.