Мінчанін збіраўся зрабіць больш як 200 закладак з псіхатропам

11 сентября 2019

Наркакур’ера інтэрнэт-магазіна затрымала міліцыя. Згодна з данымі ГУУС, 23-гадовы мінчанін збіраўся зрабіць больш  як 200 закладак з псіхатропам. Падчас вобыску ў доме ў маладога чалавека знайшлі больш як 100 грамаў асоба небяспечнага рэчыва. Гэтай колькасці хапіла б на сотні закладак. 

Руслан Тагіраў, афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама: "Затрыманы прызнаўся, што працуе на інтэрнэт-магазін па продажы наркотыкаў". 

Як высветлілася, у адзін з дзён да мінчаніна звярнуўся куратар ад інтэрнэт-магазіна і папрасіў забраць буйную партыю псіхатропу. Дасланыя каардынаты прывялі маладога чалавека ў лес пад Мінскам, аднак расфасаваць псіхатроп на драбнейшыя дозы яму перашкодзілі аператыўнікі.

Зараз наркакантроль высвятляе, хто куратар і аб якой забароненай пляцоўцы ідзе размова. Вядома, што раней затрыманы да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Матэрыялы праверкі перададзеныя следству.