Мінчане выйшли на суботнік

29 марта 2014

Мінчане сёння чарговы раз наводзяць парадак. Студэнты, жыхары дамоў, супрацоўнікі грамадскіх арганізацый і камунальных службаў накіравалі сваю ініцыятыву ў скверы, паркі і двары. У кожным раёне Мінска вызначаныя месцы для навядзення парадку. Асаблівая ўвага падчас гарадскога суботніка - дзіцячым пляцоўкам і паркоўкам.


Вясновы апгрэйд і на галоўных транспартных артэрыях. На праезную частку ўжо наносяць дарожную разметку, падфарбоўваюць слупы і агароджы паркавых зон.