Мінчане ўсё часцей выбіраюць незвычайныя імёны для сваіх немаўлят

15 октября 2013

За апошнія паўгода ў сталіцы з'явілася рэкордная колькасць незвычайных імёнаў немаўлят. Упершыню супрацоўнікі ЗАГСаў рэгістравалі Цвятану і Лялю-Вікторыю. Дарэчы, як высветлілася, мода на імёны змяняецца прыблізна раз на 15-20 гадоў.

Алеся Карпук пра незвычайны і складаны выбар бацькоў.

У свае чатыры дні маленькі Назар ужо адгукаецца на імя. Відаць, спадабалася. Нездарма яго бацькі патрацілі столькі сіл і часу на выбар, на іх думку, лепшага. Падчас разважанняў сям'я адназначна вырашыла - у першую чаргу імя павінна быць незвычайным.

Сапраўды, святы Назарый, згодна з гісторыяй, прысвяціў жыццё Богу. Дарэчы, для многіх менавіта рэлігійныя перавагі адыгрываюць важную ролю ў самым адказным выбары. Напрыклад, маленькая Марыя атрымала такое імя дзякуючы праваслаўнаму святу канца верасня - у гэтыя дні хрысціяне традыцыйна адзначаюць Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы. І нават тое, што Марый апошнія гады ў Беларусі шмат, бацькоў ні на кроплю не збянтэжыла.

Дарэчы, усяго за мінулыя дзевяць месяцаў было выкарыстана амаль 450 розных імён для дзяўчат і 350 для хлопцаў. Прычым усё часцей на выбар уплываюць крэатыўныя імёны дзяцей знакамітасцяў.

У Мінску, напрыклад, нядаўна з'явіліся немаўляты Ганна-Марыя, Ганна-Вікторыя і Ганна-Лючыя. Некаторыя называюць сваіх дзяцей у гонар куміраў - Лаліта, Алсу і нават Інгеборга. Сярод новых модных напрамкаў таксама старажытныя імёны.

Але, нягледзячы на жаданне вылучыцца, усё ж-такі пераважная большасць бацькоў называе немаўлят звычайными імёнамі. Першыя пазіцыі рэйтынгу імён Беларусі - 2013 займаюць Максім, Арцём, Марыя і Сафія.

Сёлета ў Мінску ўжо нарадзілася амаль 20 000 новых жыхароў. Паводле статыстыкі, гэта на 1000 дзяцей больш, чым летась. Калі працягваць размову лічбамі, то можна дадаць, што кожны дзень у сталіцы з'яўляюцца на свет 60 немаўлят.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя