Мінчане ўпершыню на свае вочы могуць убачыць сапраўдны шакаладны пакой

10 марта 2013
Тры месяцы ўсю мэблю і дэталі інтэр'еру дызайнер ляпіла з бельгійскага шакаладу. Чаму Наталлі Кезік не дазволілі паспрабаваць стол на зуб?
Змагла даць нам інтэрв'ю ў дзве хвіліны - пакуль шакалад раставаў ў мікрахвалёўцы. Шакаладны пакой літаральна ляпілі без перапынку тры месяцы. Крэслы, канапу, стол і кветкі, сабаку і гадзіннік Эліяна рабіла ў Вільнюсе. Адтуль кожны элемент інтэр'еру тыдзень таму перавезлі ў беларускую сталіцу на спецыяльным транспарце.
Але ляпіць з шакаладу можна толькі пры тэмпературы 35-40 градусаў. Калі ласунак перагрэць, ён хутка згубіць сваю форму. На невялікі пакой у беларускай сталіцы спатрэбілася шэсцьсот кілаграмаў шакаладу - белага, чорнага і малочнага.
Але пакаштаваць кавалачак крэсла альбо стала пакуль не атрымаецца. Шакаладны пакой агароджаны. Арганізатары паабяцалі, што не пазбавяць мінчан магчымасці такога салодкага свавольства.
Паглядзець шакаладны пакой можна будзе да чатырнаццатага красавіка. Менавіта ў гэты дзень усе прадметы інтэр'еру разбяруць па кавалачках і раздадуць гасцям.