Мінчане змогуць будаваць жыллё з дзяржпадтрымкай ва ўсіх гарадах-спадарожніках

16 января 2020
Прыярытэтны напрамак гэтага года - Смалявічы. Там узвядуць трыццаць тысяч квадратных метраў. Гэта значыць, кватэры атрымаюць амаль паўтысячы сем'яў. Не забываюць і пра такую аддаленую частку мегаполіса, як мікрараён Сокал. Ён размешчаны недалёка ад аэрапорта. Тут пабудуюць квартал для шматдзетных сем'яў. Першая чарга - восемдзесят катэджаў, другая - яшчэ столькі ж. Тут ужо сфарміраваныя інжынерныя сеткі і дарогі. Адначасова ў Сокале развіваецца і сацыяльная інфраструктура. У планах будаўніцтва яшчэ адной школы і дзіцячых садкоў.

Акрамя таго, адразу некалькі дамоў для мінчан сёлета пабудуюць у гарадах-спадарожніках  Лагойску і Дзяржынску. Усяго ў планах Мінскай вобласці на гэты год ўзвесці 1 120 000 квадратных метраў жылля.